Невядомыя абстралялі дом гродзенца з пнеўматычнай зброі
06.08.2018 11:42
—
Разное

Фота: uvd.grodno.by
Непрыемную карціну пабачыў 39-гадовы гродзенец, калі вярнуўся ў свой дом пасля адсутнасці.
Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчыны не было ў горадзе з 28 ліпеня па 4 жніўня. Вярнуўшыся дадому, ён пабачыў, што яго дом выкарысталі ў якасці мішэні для пнеўматычнай зброі. Зламыснікі абстлалялі фасад і акно дома, пашкодзіўшы іх.
Міліцыя шукае невядомых зламыснікаў. Пачтая крымінальная справа за хуліганства.