Па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 2 жніўня заносяцца:
ААТ “Новая Прыпяць” (дырэктар Антановіч Іван Мікалаевіч), дзе ўбрана 61,5 працэнта плошчаў збожжавых і зернебабовых культур, пры ўраджайнасці 50,7 цэнтнера з гектара намалочана 4802 тоны.
КАМБАЙНЕРЫ
Харавец Валерый Юр’евіч і Пачко Анатоль Сяргеевіч з КУВП “Манькавічы”, якія на КЗС-1218 убралі 241,7 гектара і намалацілі 1094 тоны збожжа;
Некрашэвіч Ігар Васільевіч і Вабішчэвіч Міхаіл Паўлавіч з КСУП “Прыпяць-2009”, якія на КЗС-1218 убралі 335,8 гектара і намалацілі 1074 тоны збожжа;
Ліпскі Міхаіл Іванавіч і Бандарчук Мікалай Паўлавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на «АКРОС-530» убралі 214,2 гектара і намалацілі 1000,03 тоны збожжа.
ВАДЗІЦЕЛІ
Булыга Уладзімір Васільевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, які на МАЗ-555102 перавёз 1157,8 тоны збожжа;
Пашкевіч Мітрафан Фёдаравіч з КСУП “Беражное”, які на МАЗ-555142 перавёз 1094,8 тоны збожжа.
АПЕРАТАРЫ НА СУШЦЫ, ДАПРАЦОЎЦЫ ЗБОЖЖА
Наздрын-Платніцкі Уладзімір Уладзіміравіч і Бараноўскі Сяргей Іванавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на ЗСК-30 перапрацавалі 3778 тон збожжа.
МАЛАДЫЯ КАМБАЙНЕРЫ
Калавур Мікалай Анатольевіч і Харавец Віталь Юр’евіч з КУВП “Манькавічы”, якія на КЗС-10 убралі 168,4 гектара і намалацілі 737,8 тоны збожжа.
Рашэцкі Аляксандр Мікалаевіч і Харавец Сяргей Генадзьевіч з КСУП “Рухчанскі”, якія на «Бізон Z-110» убралі 213 гектараў і намалацілі 633 тоны збожжа.
МАЛАДЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ
Яхнавец Генадзь Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 1031,8 тоны збожжа.