Удзельнікаў жатвы на палях павіншавалі артысты

Источник материала:  
02.08.2018 — Разное

 

Удзельнікаў жатвы на палях павіншавалі артысты
У гэты гарачы жнівеньскі дзень творчыя работнікі дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” накіраваліся на палі з падзячнымі віншаваннямі героям новага ўраджаю.

 

Калектыў Беліцкага Дома культуры падтрымаў песнямі і словамі ўдзячнасці камбайнёраў КСУП “Беліца-Агра”, пажадаў поспехаў і вялікіх дасягненняў на ўборачнай кампаніі. А работнікі Першамайскага Дома культуры выехалі у вёску Сухвальня, каб музычным падарункам падбадзёрыць працаўнікоў сяла. Смачны каравай і шчырыя словы далі магчымасць адпачнуць і людзям, і тэхніцы.

 

– Праца ў полі, – гаворыць Тэрэза Шаўлюк, загадчык Беліцкага Дома культуры, – вельмі цяжкая і карпатлівая, таму мы кожны год сваімі песнямі і словамі павагі падтрымліваем тых, хто здабывае хлеб.

Удзельнікаў жатвы на палях павіншавалі артысты

Удзельнікаў жатвы на палях павіншавалі артысты

 

←В Минске выбрали лучший роддом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика