Думаў, што злодзей не заўважыць…
02.08.2018
—
Разное
![Думаў, што злодзей не заўважыць…](http://www.21.by/pub/news/2018/08/1533216130222307.jpg)
Моцна пацярпеў ад зладзеяў К., жыхар п. Зялёны Бор. Гэты мужчына трымаў у сваім гаражы дарагі электрабытавы інструмент, карыстаўся ім, працаваў. Але закрываючы гэты інструмент у гаражы, ён ключ “непрыкметна” вешаў на сценцы збудавання. Лічыў, што гэтага ніхто не бачыць.
Але зладзеі, сярод іх і раней судзімыя, бачылі, куды кладзе ключ ад гаража гаспадар. Як вынік, спачатку былі ўкрадзены бензапіла і трымер, а пасля і зварачны апарат. Узбуджана крымінальная справа.
…Пакуль вы гаспадарыце дома ці ў гаражы, то не выключана, што за вамі сочыць прафесійны злодзей. Недапушчальна класці ключы пад дыванок перад дзвярыма, у нейкія іншыя “хованкі”, якія злодзей “раскусіць” імгненна. Няўжо ключ ад дзвярэй такі цяжкі, што нельга яго проста пакласці ў кішэню?
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.