На наступным тыдні спёка ў Беларусі паменшае
![На наступным тыдні спёка ў Беларусі паменшае](http://www.21.by/pub/news/2018/08/1533212928530143.jpg)
Фота: БЕЛТА
На наступным тыдні спёка з Беларусі сыдзе. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у першы дзень жніўня тэмпература перавысіла кліматычную норму на 2-6 градусаў.
У пятніцу, 3 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўночна-заходняй частцы краіны ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра будзе ад 12 да 18 градусаў цяпла, удзень яна павысіцца да 26-31 градуса.
У суботу ў асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы слупок тэрмометра пакажа 13-19 са знакам "плюс", удзень яна падымецца да +24...+30.
У нядзелю, 5 жніўня, кароткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца толькі ўдзень у асобных раёнах краіны. Уначы тэмпература паветра будзе 13-19 градусаў цяпла, удзень — ад 24 да 30 са знакам "плюс".
У панядзелак атмасферны фронт з Балтыйскага мора прынясе ў асобныя раёны Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы тэрмометр пакажа +12...+18 градусаў, удзень — ад 22 градусаў цяпла па поўначы да 28 градусаў па поўдні.
У аўторак, 7 жніўня, пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы прагназуецца 11-17 градусаў са знакам "плюс, удзень — 20-25 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +27 градусаў.