Матацыклістка ў Стаўбцоўскім раёне збіла пяцігадовага хлопчыка
02.08.2018 11:52
—
Разное
Фота: uvd-mo.gov.by
У вёсцы Налібокі Стаўбцоўскага раёна адбылося ДТЗ, у якім пераломы атрымаў пяцігадовы хлопчык, паведамляе uvd-mo.gov.by.
Інцыдэнт адбыўся 1 жніўня каля 17-й гадзіны. 19-гадовая жыхарка Дзяржынска ехала на матацыкле "Мінск" па вуліцы Ліпеньскай. Яна збіла пяцігадовага хлопчыка, які нечакана выскачыў з двара на вуліцу.
Дзіця з пераломамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.
Міліцыя ўдакладняе, што кіроўца была ў моташлеме, цвярозая. Тэхагляд пройдзены.