У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток

Источник материала:  
01.08.2018 17:44 — Разное
У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток
Фота: uvd.vitebsk.gov.by

У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня. Нецвярозы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі (у тым ліку за крадзяжы), угнаў каток ДК-47Б з участку аўтадарогі Вялікі Поўсвіж — Чарнаручча. Ён праехаў на катку 500 метраў да свайго дома ў вёсцы Малы Поўсвіж. 

Пра скрадзены каток у міліцыю паведаміла маці ўгоншчыка. Дарожная тэхніка стаяла на ўездзе ў двор. Міліцыянтам мужчына заявіў, што катком хацеў разраўняць і ўтрамбаваць пясок на ўездзе. 

←В г.п. Мир открыли обновленное отделение почтовой связи и мемориальную доску в память о бывшей ешиве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика