Студотряд трудится в питомнике Ушачского лесхоза

Источник материала:  
01.08.2018 — Разное

На мінулым тыдні працоўны дэсант з ліку старшакласнікаў Ушацкай школы высадзіўся ў пітомніку лясгаса. 10 юнакоў і дзяўчат дапамагаюць тут лесаводам у праполцы іглічных раслін. Ды робяць гэта з такім імпэтам, што могуць даць фору нават многім напрактыкаваным работнікам лясной гаспадаркі. Толькі ўявіце: за тры першыя дні маладыя людзі ачысцілі ад пустазелля звыш гектара насаджэнняў, ды яшчэ паспелі афарбаваць частку агароджы вакол пітомніка. І гэта пры тым, што працоўны дзень у іх доўжыцца ўсяго чатыры гадзіны.

– У складзе такога атрада ўсе мы ўпершыню, – падзялілася з намі новаспечаная студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Анастасія Дук. – Работа тут нескладаная, ды і разам з сябрамі выконваць яе – адно задавальненне. Вядома ж, гэта яшчэ і спосаб падзарабіць. Асабіста я збіраю грошы, каб годна падрыхтавацца да паездкі на вучобу ў сталіцу.

– Праца ў студатрадзе – магчымасць з толкам правесці вольны час летам, паспрабаваць свае сілы ў новай сферы дзейнасці, – у адзін голас сцвярджаюць маладыя людзі. – Толькі цяпер разумеем, як няпроста зарабляюцца кішэнныя грошы, якія потым так лёгка трацяцца, калі атрыманы ў бацькоў.

Па словах начальніка пітомніка І.М.Пішчыка, які каардынуе работу студатрада, заробак маладых людзей будзе напрамую залежыць ад плошчы праполатых насаджэнняў. Калі запланаваныя дзесяць дзён працаваць яны будуць у тым жа тэмпе, то атрымаюць каля 70-80 рублёў.Студотряд трудится в питомнике Ушачского лесхоза

– Нам вельмі пашанцавала з маладымі памочнікамі, – кажа Іван Мікалаевіч. – Усе старанна выконваюць пастаўленую задачу і нават пытаюцца, ці хопіць спраў да канца лета.

Умовамі працы, якімі забяспечваюць іх работнікі лясной гаспадаркі, юнакі і дзяўчаты задаволены. Кожны дзень іх прывозяць з Ушач у пітомнік і забіраюць назад. Транспарт на гэтыя мэты выдзеліў аддзел па адукацыі Ушацкага райвыканкама, а сродкі на набыццё паліва – лясгас. Пастаянна побач знаходзяцца вопытныя лесаводы і, вядома ж, стваральнікі атрада – прадстаўнікі райкама БРСМ.

* * *

Арганізацыя другаснай занятасці моладзі – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці названага грамадскага аб’яднання. Сёлета напярэдадні летніх канікул яго работнікамі праведзена акцыя “Выбіраем студатрад”, па выніках якой быў складзены банк даных жадаючых працаўладкавацца. Дзякуючы ж трохбаковаму дагавору, заключанаму паміж райкамам БРСМ, лясгасам і аддзелам па адукацыі, самыя актыўныя і ініцыятыўныя навучэнцы Ушаччыны атрымалі такую магчымасць. Створаны студатрад па жаданні маладых людзей атрымаў імя легендарнага палкаводца, чатыры разы Героя Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Сколько человек в Беларуси живет на сумму меньше 300 рублей в месяц?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика