На экскурсію да пажарных

Источник материала:  
30.07.2018 — Разное

На экскурсію да пажарных

25 ліпеня наведвальнікі лагера працы і адпачынку “Юнацтва” адправіліся на цікавую экскурсію на Бабуніцкі пажарны аварыйна-выратавальны пост. Дзеці вырашылі павіншаваць супрацоўнікаў МНС з прафесійным святам.

Самым уражлівым відовішчам для рабят стала дэманстрацыя тэхнікі і абсталявання, што выкарыстоўваецца для ліквідацыі аварый і пажараў.

Выратавальнікі прадэманстравалі работу аўтаматычнага каленчатага пад’ёмніка, падачу механічнай пены, квадракоптар і іншае.

Рызыка, смеласць і мужнасць – спадарожнікі людзей гэтай прафесіі. У выпадку любой небяспекі менавіта выратавальнікі першымі прыходзяць на дапамогу, часцяком рызыкуючы ўласным жыццём і здароўем.

З цёплымі словамі віншавання пажарным былі ўручаны кветкі і буклеты “165 гадоў  высакароднай справе пажарных”.

Было прапанавана дзецям паспрабаваць сябе ў ролі пажарных, праходзячы выпрабаванні ў конкурсах.

Наталля СТРАКАЧ,

бібліятэкар Бабуніцкай  сельскай бібліятэкі.

←Эксперт: Нужно снизить взносы в ФСЗН, чтобы иметь возможность повышать пенсии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика