Работы по спасению сосняка в Осиповичском районе продолжаются

Источник материала:  
30.07.2018 — Разное

Па стане на 25 ліпеня сасновыя насаджэнні ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” пашкоджаны на плошчы 2,8 тыс. м3.

Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аркадзь Новікаў, усе вытворчыя магутнасці лясгаса зараз мабілізаваны на барацьбу з шасцізубчатым і вяршынным караедам. Шматаперацыйныя машыны і тэхніка на вывазцы драўніны працуюць у двухзменным рэжыме, максімальна выкарыстоўваючы светлавы дзень.

Работы по спасению сосняка в Осиповичском районе продолжаются

Изображение использовано в качестве иллюстрации

З пачатку года пашкоджаныя насаджэнні распрацаваны на плошчы 2,5 тыс. га, нарыхтавана 74,2 тыс. м3 драўніны. Аднак, нягледзячы на высокія тэмпы работ, спыніць працэс усыхання сасновых насаджэнняў пакуль не ўдаецца: штомесяц на ўлік бярэцца каля 100 гектараў пашкоджанага лесу. Яшчэ не адзін месяц працаўнікам лясгаса давядзецца прыкладаць вялікія намаганні менавіта да ліквідацыі наступстваў дзейнасці насякомых-шкоднікаў.

Дарэчы, у наступным годзе саснякі стануць дадатковым накірункам дзейнасці і супрацоўнікаў Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рознабаковыя навуковыя даследаванні — у тым ліку і асіповіцкіх спецыялістаў — павінны будуць паспрыяць вырашэнню актуальнай для лясной гаспадаркі краіны праблемы ўсыхання сасновых насаджэнняў.

←Минские таможенники обнаружили в посылке из Нидерландов пистолет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика