Пад Івацэвічамі моладзевая кампанія вылецела на аўто ў кювет (фота)

Источник материала:  
30.07.2018 13:19 — Разное
Пад Івацэвічамі моладзевая кампанія вылецела на аўто ў кювет (фота)
Фота: gaibrest.by

Каля вёскі Чэмелы ў Івацэвіцкім раёне у ДТЗ трапіла моладзевая кампанія на "БМВ-316 i", паведамляе сайт gaibrest.by

Здарэнне адбылося 28 ліпеня каля 21.50. 18-гадовы жыхар Баранавічаў не справіўся з кіраваннем, машына з'ехала ў правы кювет і перакулілася. 

Пры здарэнні атрымалі траўмы два пасажыры, не прышпіленыя рамянямі бяспекі. 19-гадовая дзяўчына і 23-гадовы хлопец сядзелі на задзніх сядзеннях. Іх даставілі ў Івацэвіцкую лякарню. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←​Последствия ливней ликвидируют в Афинах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика