У гарадскім парку праходзіла маладзёжная акцыя «Папа, мама, я – маёй краіны дружная сям’я», якую ў рамках праекта “СпортFAMILY” і рэалізацыі праекта «Сто ідэй для Беларусі» сумесна праводзілі раённая арганізацыя БРСМ і Сямейны спартыўны клуб.
У акцыі ўдзельнічалі дзевяць маладых сямей гараджан, якія спаборнічалі ў двух групах – з дзецьмі сямі гадоў і дзецьмі васьмі-дзевяці гадоў. У праграме конкурса былі этапы “Давайце пазнаёмімся”, “Сямейная эстафета”, “Перацягванне каната” і “Жалезны конь”. І ў кожнай трэба было праявіць спрыт і здольнасці.
Па набраных балах у першай групе месцы размеркаваліся так: першае – сям’я Курловіч, другое – Ляльчук, трэцяе – Новік, чацвёртае – Отчык), у другой узроставай групе – першае месца ў сям’і Шынкарчук, другое – у Абрамавых, трэцяе у Новікаў, чатвёртае – у Літошык, пятае – у Госцевых.
Аляксандр Века.
Фота Мікалая Барысенкі.