Навіны гандлю

Источник материала:  
30.07.2018 — Разное

Навіны гандлю
«
ДУЭТ» адкрыўся

У сярэдзіне ліпеня новы “смачны” магазін «Дуэт» адчыніў свае дзверы для пакупнікоў па вул. Калесніка, 2д.
Тут прапануюць розныя пірожныя, іншае печыва, шакалад, цукеркі, разважное і ў пачках марожанае. У вялікім асартыменце прадстаўлены безалкагольныя напіткі, сокі, фрукты і інш.

Навіны гандлю
Прыватную гандлёвую кропку каля «Еўропы» лёгка заўважыць — вялікая шыльда прыцягвае ўвагу. Пацешце сябе — акуніцеся ў салодкі свет дзяцінства. «Дуэт» працуе з 10.00 да 20.00 без перапынку на абед.


Навіны гандлю
«
ЮБІЛЕЙНЫ» зачыніўся

Магазін «Юбілейны» ці, як мы прывыклі яго называць «на горцы», зачынены. Як паведамілі ў райспажыўтаварыстве, цяпер вядзецца працэс па продажу будынка. Тавары для дзяцей, якія прадаваліся на гандлёвай плошчы «Юбілейнага», пераехалі ў «Галантарэю».


Навіны гандлю
«
СПУТНІК» раздзяліўся

У прыватным магазіне «Спутнік», што каля «Гаранта», цяпер у продажы толькі бытавая тэхніка. Будаўнічыя матэрыялы, сантэхніку, іншыя гаспадарчыя тавары аддзялілі. Іх можна набыць у асобным вялікім магазіне «Стройка», які адкрыўся непадалёк.

Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.

←Команды из 18 стран принимают участие в конкурсе "Снайперский рубеж"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика