ДТЗ ля “Раўбічаў”: адзін чалавек загінуў, двое траўмаваныя
29.07.2018 17:57
—
Разное

Кадр з відэа з месца здарэння
Ля спарткомплексу “Раўбічы” адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасію Швайбовіч, сутыкнуліся два легкавікі — “Фольксваген” і “Шкода”. Выратавальнікі выязджалі на месца здарэння, каб дэблакаваць аднаго з кіроўцаў.
На рулём “Шкоды” быў мужчына 1946 года нараджэння, ён загінуў. Яго пасажырка 1948 года нараджэння, а таксама кіроўца “Фольксвагена” 1966 года нараджэння дастаўленыя ў лякарню. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.