Пад Брэстам машына ўрэзалася ў дрэва, кіроўца цудам выжыў
29.07.2018 12:47
—
Разное
Фота: abw.by
У аварыі пад Брэстам кіроўца легкавіка “Фольксваген” цудаў выжыў, калі яго машына ўрэзалася ў дрэва. Як паведамляе abw.by, ДТЗ адбылося на трасе М-1 ля паварота на вёску Косічы. Машына з’ехала ў кювет і там сутыкнулася з дрэвам. Паколькі шафёр не быў прышпілены, яго выціснула з салона праз дзверы.
Паводле відавочцаў здарэння, мужчына атрымаў шматлікія пераломы, але заставаўся ў прытомнасці і здолеў распавесці медыкам хуткай пра свой стан. Мяркуючы па характары пашкоджанняў аўто, пярэдняя частка якога цалкам раструшчаная, кіроўцу пашанцавала выжыць.