29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
29 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Паважаныя работнікі і ветэраны гандлёвай галіны Шумілінскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці і прыстойнасці работнікаў гандлю залежыць вельмі многае. Кожны дзень вы абслугоўваеце вялікую колькасць людзей. Ваша галоўная задача – стварыць не толькі багаты выбар тавараў, але і асаблівую атмасферу, дзякуючы якой людзі выходзілі б з магазінаў заўсёды толькі ў добрым настроі. Увага, усмешка і ветлівае абслугоўванне прадаўца або кансультанта – залог задавальнення кожнага пакупніка – і мясцовых жыхароў, і гасцей Шумілінскага краю.
Для раёна мае вялікае значэнне тое, што галіна гандлю дынамічна развіваецца ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі, росту прадпрымальніцкай дзейнасці і стымулявання прыватнай ініцыятывы. Адкрываюцца новыя гандлёвыя аб’екты, пакупнікам прапануецца шырокі асартымент тавараў, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дазваляе стрымліваць рост цэн і павышаць якасць абслугоўвання.
Напярэдадні свята прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленную працу і адданасць абранай прафесіі.
Ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту і цяпла ў сем’ях.
Развіцця і працвітання гандлёвай галіне Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №57 ад 27.07.2018 г.