У сераду ў будынку Мінскага абласнога ўпраўлення МНС прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 165-годдзю пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. На ім было ўшанавана шмат лепшых прадстаўнікоў пажарнікаў-выратавальнікаў вобласці, некаторыя з якіх прымалі таксама віншаванні з прысваеннем больш высокага службовага звання.
Падчас мерапрыемства таксама былі ўзнагароджаны СМІ Міншчыны, якія вызначыліся ў інфармацыйным супрацоўніцтве з выратавальным ведамствам. Адным з пераможцаў абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспечнай жыццядзейнасці стала рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны”, якая атрамала Дыплом і каштоўны падарунак.