У Камянецкім раёне ў ДТЗ загінула сям'я — маці, бацька і два маленькія сыны
26.07.2018 12:28
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Камянецкім раёне ў ДТЗ загінула 31-гадовая маці і два яе маленькія сыны (хлопчыкі ва ўзросце 2 і 5 гадоў). Мікрааўтобус, у якім яны ехалі, трапіў пад грузавік на аўтадарозе "Брэст — Камянец — Белавежская пушча". Трагічнае здарэнне адбылося каля 8:14 раніцы 26 ліпеня.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ, жыхар Камянца, выязджаў з другаснай аўтадарогі і не даў перавагу мікрааўтобусу "Рэно Майстар". Кіроўцаў шпіталізавалі. 32-гадовы кіроўца "Рэно" памёр падчас аперацыі ў бальніцы ў Камянцы. Тэлеканал АНТ адзначае, што ён — бацька загінулых дзяцей. Такім чынам у аўтааварыі загінула ўся сям'я.