Пастановай калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з Прэзідыумам раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК зацверджаны ўмовы спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.
Арганізатары спаборніцтва: упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў АПК, раённая арганізацыя ГА “БРСМ”.
Спаборніцтва праводзіцца сярод гаспадарак і арганізацый АПК, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, па намалоце зерня на камбайн, маладых экіпажаў (у складзе старшага камбайнера і камбайнера) і вадзіцеляў, узрост якіх не перавышае 31 года, вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў па найбольшай колькасці адвезенага зерня з улікам грузападымальнасці транспартнага сродку, работнікаў зернесушыльных агрэгатаў па колькасці высушанага зерня.
Вынікі спаборніцтва будуць падводзіцца па дзесяцідзёнках: на ўборцы і перавозцы зерня і на сушцы зерня – ад пачатку масавай уборкі збожжавых культур.
Сярод кожнай катэгорыі работнікаў вызначаюцца па тры пераможцы. Ім будуць уручаны ганаровыя вымпелы, дыпломы і падарункі або падарункі ў грашовай форме: за 1 месца коштам да 65 рублёў, за 2 месца – да 52 рублёў, за 3 месца – да 42 рублёў. Камбайнеру ўручаецца падарунак коштам да 80 працэнтаў ад кошту падарунка старшаму камбайнеру.
Брыгадзе работнікаў зернесушыльнага агрэгата, якая выйдзе пераможцам у спаборніцтве, уручаецца падарунак у грашовай форме коштам да 130 рублёў.
Экіпажам камбайнераў, якія намалоцяць 1000, 1500 і 2000 тон зерня, будуць уручаны ганаровыя вымпелы, дыпломы і падарункі ў грашовай форме: старшаму камбайнеру – коштам да 65, 70 і 90 рублёў адпаведна, камбайнеру – коштам да 52, 56 і 72 рублёў адпаведна.
Моладзевыя экіпажы, якія намалоцяць 1000, 1500 і 2000 тон зерня, і маладыя вадзіцелі ўзнагароджваюцца граматамі і прызамі ад Докшыцкага РК ГА “БРСМ”.
Абавязковыя ўмовы пры вызначэнні пераможцаў спаборніцтва – выкананне даведзеных нормаў выпрацоўкі, высокая якасць выкананых работ, захаванне працоўнай дысцыпліны і выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.
Прызавое месца прысуджаецца не больш за два разы за перыяд уборачнай кампаніі. Не падлягаюць заахвочванню збожжаўборачныя экіпажы, узнагароджаныя органамі выканаўчай улады і грамадскімі арганізацыямі.