Стартавала ўступная кампанія. Дадзеныя з УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”

Источник материала:  
25.07.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Стартавала ўступная кампанія. Дадзеныя з УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”

З 20 ліпеня ў рэспубліцы стартавала ўступная кампанія ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Ва УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” праходзіць набор на чатыры спецыяльнасці: “Дызайн”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”, “Замежная мова”.

Аб ходзе работы прыёмнай камісіі нам паведаміла яе адказны сакратар  Алена Раманчук:

— На 9 гадзін раніцы 24 ліпеня было пададзена па 34 заявы на спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” і “Замежная мова”, 26 заяў — на “Дашкольнае выхаванне”, 13 — на “Дызайн”. Дарэчы, на апошнюю спецыяльнасць у каледжы з 30 ліпеня будуць арганізаваны падрыхтоўчыя курсы.

На кожную спецыяльнасць разлічана па 25 бюджэтных месцаў і па 5 — на платнай аснове (акрамя спецыяльнасці “Дызайн”), — ад-значыла Алена Вікенцьеўна. — Абітурыенты ў гэтым годзе моцныя, балы высокія,  ужо ёсць 7 чалавек з балам “9” і вышэй. Паступаюць і па мэтавым накіраванні. Прыёмная камісія працуе з 9.00 да 18.00 штодзённа, акрамя нядзелі, па 3 жніўня. Чакаем нашых абітурыентаў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Будьте осторожны! Грустная статистика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика