Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
25.07.2018 — Разное

РАУС

На мінулым тыдні ў падвале дома знойдзены пенсіянер, які пакончыў з сабой; пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у лясным масіве каля Цэлі — цела без вестак прапаўшага мужчыны. Паступіла паведамленне ад жыхаркі Дзераўцоў, у якой з двара дома скралі веласіпед. У ноч на 20 ліпеня на вул. Сумчанкі дваіх асіпаўчан збілі трое невядомых маладых людзей. У бальніцу дастаўлены непрацуючы жыхар в. Майсееві-чы, якого пасля сумеснага распіцця спіртнога збіў аднавясковец.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 34-гадовага раней судзімага непрацуючага мужчыны, які, ведаючы, што з’яўляецца носьбітам віруса імунадэфіцыту і будучы папярэджаным аб крымінальнай адказнасці, у ходзе сумеснага пражывання ў 2017 годзе заразіў ВIЧ-інфекцыяй асіпаўчанку.

У ноч на 18 ліпеня ў в. Вялікі Бор 40-гадовая мясцовая жыхарка здзейсніла падпал аўтамабіля, які належыць аднасяльчанцы.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 10 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 6 — парушылі ПДР, 1 — учыніў дробны крадзеж, 9 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

23 чысла ў в. Вярбілава адбыўся пажар хлява.

IАЖіРС

Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

←25 июля - День пожарной службы. Свислочский РОЧС: цифры и факты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика