Лукашенко подарил Герасимене "золотой" участок в Веснинке
24.07.2018 10:54
—
Разное
З-за пакінутага пакета соку вечарам 27 лютага на 19 хвілін была спынена пасадка і высадка пасажыраў на станцыі мэтро "Купалаўская". Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў старшы інспэктар групы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС па ахове Мінскага мэтрапалітэна Арцём Гарашэвіч.
Паводле яго слоў, пакет зь недапітым сокам быў знойдзены ў пачатку падземнага пераходу на станцыі "Кастрычніцкая". Пасажыраў эвакуявалі, а цягнікі рухаліся праз станцыю без спыненьня. Калі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" высьветлілі, што пакет не ўяўляе небясьпекі, станцыя адкрылася.
"Усе службы спрацавалі хутка і дакладна", — зазначыў А.Гарашэвіч. Ён ня здолеў адказаць, былі гэта вучэньні або рэальная сытуацыя.