З пад'ездаў дамоў у Мінску скралі больш за 200 пажарных рукавоў (фота)
23.07.2018 16:26
—
Разное
Фота: http://sudexpert.gov.by
З пад'ездаў дамоў у Мінску скралі больш за 200 пажарных рукавоў. Падазраванымі па справе праходзяць двое братоў, якія раней мелі праблемы з законам (адзін — за крадзяжы, іншы — за хуліганства). Скрадзенае знайшлі ў арандаваным гаражы.
Як інфармуе сайт guvd.gov.by, затрыманыя патлумачылі міліцыянерам, што скрадзеныя пажарныя рукавы прадавалі на рынках. Куплялі іх у асноўным фермеры. Спачатку за адзінку тавару прасілі 20 рублёў, пасля кошт павышаўся. Агульныя страты ацанілі на суму больш за 5 тысяч рублёў.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Зламыснікам пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў, ці пазбаўленне волі таксама да 4 гадоў.