Шчасце быць шматдзетнымі

Источник материала:  
23.07.2018 — Разное

Старэйшым хлопчыкам сям’і Міхальчук Івану і Аляксандру споўнілася 12 і 11 гадоў, калі бусел вырашыў зноў наведаць бацькоў Валянціну і Рамана. І з гэтага года, у трэці дзень ліпеня, сям’я будзе адзначаць адразу два святы: День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і дзень нараджэння сына Аляксея.

Шчасце быць шматдзетнымі

Як узгадвае Валянціна, яны з мужам заўжды марылі аб шматдзетнай сям’і. Таму навіна аб новым папаўненні стала вельмі радаснай. З нецярпеннем чакалі малыша і Ваня з Сашам.

– Яны чамусьці былі ўпэўненыя, што народзіцца хлопчык, і нават адразу выбралі яму імя, – усміхаецца жанчына. – Так і атрымалася, мабыць, моцна жадалі браціка.

У рамках акцыі “У Дзень Незалежнасці з “Белай Руссю” павіншаваць маму Валянціну і маленькага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Аляксея з радаснай падзеяй прыехалі старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.

– У такія асаблівыя дні нараджаюцца асаблівыя людзі, – адзначыў у віншаванні Раман Васільевіч. – Таму спадзяёмся, што хлопчык стане сапраўдным патрыётам сваёй краіны, сваёй малой радзімы і будзе рабіць усё, каб яна жыла і квітнела.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: віншаванні ад Івана Даўжука і Рамана Мельніка прымае Валянціна Міхальчук.

←В Витебске эвакуировали около 90 человек с двух вокзалов из-за лжеминирования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика