Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Источник материала:  
22.07.2018 — Разное

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Знайсці справу свайго жыцця, якая б стала адначасова прафесіяй, хобі і захапленнем, зусім няпроста. Можна доўга шукаць, перабіраць шматлікія варыянты, ісці рознымі шляхамі, і, у рэшце рэшт, трапіць на той самы занятак. Так адбылося ў жыцці жыхара г.п. Мір, прафесіянала сталярнай справы і, як кажуць, майстра на ўсе рукі Мікалая Іванавіча Гіза.

 Які ж шлях прайшоў таленавіты сталяр-разьбяр перад тым, як аднойчы ўзяўшы ў рукі рубанак і долата, не выпускае іх на працягу больш двух дзясяткаў гадоў?

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Скончыўшы 10 класаў Малюшыцкай школы, Мікалай Гіз едзе ў Мінск атрымліваць далейшую спецыяльную адукацыю.

– У той час усе выпускнікі імкнуліся ў горад. Я таксама паехаў паступаць у прафесійнае вучылішча №94 г. Мінска на электрыка. Паступіў, адвучыўся, але зразумеў, што гэта прафесія не мая. Тым не менш, атрымаў добры вопыт, які не можа не спатрэбіцца ў жыцці, – расказвае пра гады вучобы Мікалай Гіз. – Яшчэ адну спецыяльнасць атрымаў пасля заканчэння курсаў пры трамвайна-тралейбусным упраўленні. Крыху больш чым паўгода працаваў вадзіцелем тралейбуса. А потым адбылося вяртанне на малую радзіму, дзе я паспрабаваў сябе зусім у іншай справе: пачынаючы з 1984 года на працягу чатырох гадоў працаваў адначасова загадчыкам, наладчыкам і закройшчыкам у швейнай майстэрні ў родным калгасе імя Калініна.

У 1988 годзе перад першымі навучэнцамі расчыніў свае дзверы сучасны Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж, вучоба ў якім і адыграла рашаючую ролю ў выбары справы ўсяго жыцця Мікалая Гіза.

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

– Першапачаткова я хацеў паступаць на мастака. Але былы старшыня калгаса “Мірскі” Дзмітрый Дзмітрыевіч Ханько параіў выбраць спецыяльнасць сталяра-разьбяра, што і вызначыла ўвесь мой далейшы лёс, – падзяліўся таленавіты майстар. – Выпадковых навучэнцаў у нашай групе не было, усе мы заахвочана спасцігалі прамудрасці сталярнай справы, шмат ездзілі на выставы ў Мінск, Гродна.

Пасля заканчэння вучобы  дыпламаваны спецыяліст Мікалай Гіз застаўся ў каледжы ў якасці майстра вытворчага навучання, каб перадаваць свае веды і майстэрства моладзі. За 22 гады працы ў навучальнай установе вырасціў не адзін дзясятак таленавітых сталяроў.

– Быў у маім жыцці яшчэ адзін перыяд, калі я набыў бясцэнны практычны вопыт. З 2012 года дзесьці на працягу чатырох гадоў працаваў рэстаўратарам у ААТ “Белрэстаўрацыя”, займаўся аднаўленнем сядзібы Агінскага ў Залессі, музея народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо пад Мінскам, – расказвае Мікалай Гіз. – Але работа была звязана з пастаяннымі камандзіроўкамі, а я чалавек дамашні, цаню сямейны ачаг. Таму вырашыў зноў вярнуцца ў Мірскі каледж. Вось сёння драўляную альтанку майструем.

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Творчыя здольнасці і жаданне тварыць праявіліся ў сённяшняга майстра яшчэ ў дзяцінстве. Яркі момант з маленства і сёння стаіць перад вачыма:

– Памятаю, як дзядзька прывёз аднекуль цэлы кузаў абрэзкаў драўніны для распальвання печы. Там былі і нейкія кубікі, і прамавугольнікі, з якімі я не мог нагуляцца. Так яны мне спадабаліся, – дзеліцца дзіцячымі ўспамінамі Мікалай Гіз. – У 6-7 класах захапляўся выпальваннем па дрэве. Безумоўна, на той момант работы былі зусім простыя, у асноўным пейзажы. Але былі ўжо і першыя створаныя мною іконы.

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Увогуле, рэлігійная тэматыка яскрава праходзіць праз усю творчасць майстра. Гледзячы на ўмела зробленыя рукамі сталяра абразы Мікалая Цудатворцы, Боскай Маці, здзіўляешся: настолькі выразны кожны штрых, кожная лінія. Колькі ж часу неабходна, каб на свет нарадзіўся творчы цуд?

– Каля трох месяцаў, – адзначае майстар. – Безумоўна, усё залежыць ад унутранага стану, наяўнасці вольнага часу. Для работы мне неабходны цішыня, засяроджанасць. Сёння працую над абразамі Георгія Перамоганосца і Серафіма Сароўскага.

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

Убачыць творчыя работы Мікалая Гіза можа кожны жадаючы. Каля дзесяці гадоў таму майстар разам з навучэнцамі групы №145 Мірскага каледжа стварылі іканастас для царквы ў агр. Малюшычы, дзе нарадзіўся і вырас сам сталяр. Своеасаблівай удзячнасцю малой радзіме з’яўляецца паклонны крыж вышынёй каля чатырох метраў, які знаходзіцца ў аграгарадку.

Цікавыя работы Мікалая Гіза ўдала аздабляюць двор пяціпавярховіка па вул. Сташэўскай, дзе сёння жыве сталяр. Вось каля альтанкі стаяць Ясь і Яніна, круціцца млын, на зробленай уласнымі рукамі лаўцы адпачываюць мясцовыя жыхары. Зайшоўшы ў пад’езд дома, таксама была прыемна ўражана: на ўваходзе сустрэў драўляны сабака, які можа выкарыстоўвацца як стул, а таксама ў якасці падстаўкі для кветак. На сцяне – драўляны дэкор, які радуе вока жыхароў і стварае ўтульную атмасферу. Але самае галоўнае, што зрабіў гэта таленавіты майстар зусім не для сябе, а для ўсеагульнага карыстання і эстэтычнага задавальнення людзей. Менавіта так павінна і быць, бо сапраўднае мастацтва не можа быць прыватным.

Николай Гиз из г.п. Мир создаёт из дерева настоящие произведения искусства

– Сядзець склаўшы рукі не магу. Бяру інструмент і выразаю: штосьці для сябе, штосьці для знаёмых. Пералічыць усіх сяброў, у якіх ёсць мае табурэткі, проста немагчыма, – усміхаецца Мікалай Гіз.

Аксана ЯНУШ.

 Фота аўтара.

←Мне бы в небо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика