У садку мы не сумуем — А гуляем і сябруем

Источник материала:  
20.07.2018 — Разное

Любое свята ў дзіцячым садку №3 — гэта заўсёды весела, цікава, ярка. Штодзённа тут запланаваны рознатэматычныя гульні і мерапрыемствы. Напрыклад, на мінулым тыдні рабят старэйшай групы №1 чакала чарговае займальнае спаборніцтва “Кліч джунгляў”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы з іншых груп.

У садку мы не сумуем —  А гуляем і сябруем

Дзве каманды “Драпежнікі” і “Траваедныя” спаборнічалі ў розных эстафетах, але напачатку выхавацелі расказалі рабятам аб джунглях, жывёлах, якія там жывуць. Потым выхаванцы і самі змаглі ператварыцца ў розных звяроў і паспаборнічаць у хуткасці і кемлівасці. Дзеткі паспрабавалі ператварацца ў розных жывёл: скакалі як малпачкі, перадавалі па кругу страусавае яйка, палявалі прабіраючыся праз ліяны, складвалі пазлы з жывёламі, мераліся сіламі, а падчас музычных паўз танчылі з выхавацелем “Вясёлую звяробіку” і слухалі песні ў выкананні рабят з іншых груп. У адным конкурсе перамагала адна каманда, у наступным — другая, а за ходам гульні ўважліва сачыла кампетэнтнае журы. У выніку – перамагло сяброўства, усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароду — бурныя апладысменты, шмат пазітыву і салодкія ласункі. А для выхавальнікаў і балельшчыкаў узнагародай сталі ўсмешкі ўдзельнікаў мерапрыемства.

←Олимпийская чемпионка по биатлону Надежда Скардино попробует свои силы в триатлоне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика