Напаўняецца бункер рапсавым зернем
Другі камбайнавы экіпаж – сямейны. На ўборцы працуюць бацька з сынам. Леанід Каравай калісьці быў у ААТ “Шутавічы-Агра” галоўным інжынерам, цяпер пенсіянер. Хаця мужчыну ўжо за 70 гадоў, але ён надзвычай рухавы для свайго ўзросту. Яго сын Віталь працуе выкладчыкам фізкультуры ў СШ №7 і ў вольную летнюю пару становіцца камбайнерам. Ужо гадоў 10 дапамагае гэтай гаспадарцы.
Паглядзець за ходам уборкі перыядычна прыязджаюць спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ААТ “Шутавічы-Агра”, у тым ліку кіраўнік гэтай гаспадаркі Андрэй Шутовіч і галоўны аграном Іван Анюхоўскі. Справа ў тым, што апошнім часам пагоршылася надвор’е. Некалькі дзён запар ліў дождж, таму камбайнавым экіпажам прыходзілася прыпыняць работу, чакаць, пакуль распагодзіцца, каб выехаць у поле. Дарэчы, яно засталося апошнім, дзе неабходна было ўбраць рапс.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.