Мужчына выратаваў на вадаёме дзяўчынку, а яго ўнучка патанула
20.07.2018 09:44
—
Разное
![Мужчына выратаваў на вадаёме дзяўчынку, а яго ўнучка патанула](http://www.21.by/pub/news/2018/07/1532079772486376.jpg)
Здымак з архіву. Фота: http://sn.by/
У Светлагорскім раёне патанула 12-гадовая школьніца. Як інфармуюць "Светлагорскія навіны", трагічнае здарэнне адбылося 19 ліпеня на вадаёме каля аграгарадка Вежны. Мясцовы жыхар адвёў туды чатырох дзяцей і дазволіў ім купацца, нягледзячы на тое, што там стаялі знакі аб забароне. Праз некалькі хвілін ён пачуў крыкі — дзеці пачалі тануць. Мужчына кінуўся ў ваду і выцягнуў адну дзяўчынку. Уласную ўнучку, вучаніцу адной з светлагорскіх школ, ён выратаваць не змог.
Адзначаецца, што "спецыялісты адпаведных службаў" цяпер вывучаюць абставіны і прычыны здарэння.