Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное

Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

880 дзяцей Карэліччыны змогуць аздаравіцца ў гэтым годзе ў рознага кшталту летніках: прышкольных і палатачных, кругласутачнай “Вясёлцы”, а таксама тых, дзе не толькі адпачываюць, але і працуюць, зарабляючы на кішэнныя расходы. Журналіст “Полымя” сустрэўся з тымі шчасліўчыкамі, якія толькі-толькі вярнуліся з лагера, і пацікавіўся ў іх, а таксама ў іх бацькоў, які ён, смак летняга адпачынку.

Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

Юля Трыбуць, г.п. Карэлічы:

— Гэтым летам я адпачывала ў “Вясёлцы”, і гэтыя два з паловай тыдні праляцелі вельмі хутка. Кожны дзень у летніку нешта адбывалася. Напрыклад, 13 ліпеня мы ўпрыгожвалі ёлку! Так мы адзначылі Дзень наадварот. Нашыя выхавальнікі сталі дзецьмі, а дзеці — выхавальнікамі. Чай з малаком у гэты дзень нам налівалі не ў кружку, а ў талерку. Было весела! Крыху псаваў настрой дождж, але мы хадзілі ў клуб і весяліліся. Дыскатэкі і спевы — мае самыя любімыя заняткі. З сяброўкамі ўжо дамовіліся, што наступным летам зноў сустрэнемся ў “Вясёлцы”.

Ірына Казіміраўна Трыбуць:

— Калісьці мой старэйшы сын адпачываў у летніку, быў задаволены. Я ведала, што бытавыя ўмовы там вельмі камфортныя, а за дзецьмі наладжаны добры кантроль. Вельмі добра, што ў лагеры дзеці не карыстаюцца ні тэлефонамі, ні камп’ютарамі. Там яны вучацца сябраваць не з віртуальнымі героямі, а са сваімі аднагодкамі. Акрамя таго, наша Юля вельмі любіць спяваць і там дала волю свайму таленту.

Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

Юля Чыж, г.п. Карэлічы:

— Мне пашчасціла трапіць у “Вясёлку” на другую змену. За што люблю гэты летнік? За нашыя атрадныя справы, конкурсы і важацкія канцэрты. А хіба можна забыць Дзень Нептуна? Больш за ўсё мне спадабаўся конкурс інсцэніраваных казак, дзе мне дасталася галоўная роля. У дзень ад’езду ўсе дзяўчынкі плакалі, не хацелі развітвацца, абяцалі, што сустрэнуцца ў наступным годзе.

Марына Пятроўна Вярбіцкая:

— Бяру пуцёўку для дачкі ў “Вясёлку” ўжо ў трэці раз. Выдатны летнік! Тэрыторыя зялёная і добра абуладкавана. Харчаванне збалансаванае. Дачка ніколі не прасіла прывезці што-небудзь з дому, каб падсілкавацца. Галоўнае, што дзеці цэлы дзень занятыя: гуляюць на свежым паветры, бясконцыя конкурсы і канцэрты, спартыўныя гульні. Я была абсалютна спакойная за дзіця, бо ведала, што ў летніку прафесіянальны калектыў педагогаў. Дзякуй арганізатарам!

Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

Яўгеній Ардзюк, г.п. Карэлічы:

— Паколькі я вельмі люблю спорт, то папрасіў бацькоў знайсці мне летнік спартыўнай накіраванасці. Такі якраз працаваў у сярэдняй школе № 1 . З намі займаліся выдатныя трэнеры Аляксандр Міхайлавіч Маліноўскі і Тамара Уладзіміраўна Прохар. Ні дня мы не сядзелі без заняткаў. Дома, можа, я б і ленаваўся трохі, а трэнеры не давалі слабінкі.

Наталля Міхайлаўна Ардзюк:

— Немалаважна для бацькоў тое, што дзяцей у летніку кармілі. Калі ты на рабоце, то не можаш прасачыць, чым яны дома харчуюцца. Можа, суп ці кашу ядуць, а, можа, і чыпсы з колай? А ў школе рабяты нармальна сталаваліся. Ды і дысцыпліна немалаважная. Шмат было спартыўных спаборніцтваў. На наступны год зноў запішу сына ў гэты летнік.

Кореличчане делятся мнениями о летних оздоровительных лагерях

Мікалай Касцюк, Даніла Шэўка і Аліна Кошур, агр. Краснае:

— Мы суседзі, і ўсе паехалі ў “Вясёлку”. Гэты былі лепшыя 18 дзён за ўвесь год! Кожны дзень спорт — для мяне гэта было самым важным.

— Асабліва запомніліся Малыя Алімпійскія гульні і “Зарніца”. Столькі адрэналіну атрымалі! Кармілі смачна, як дома, нават крыху вагі набраў.

— Дзяўчынкі, безумоўна, больш за ўсё любілі дыскатэкі. А яшчэ піянербол. Увогуле, дома летам крыху сумна, не ведаеш, куды дзець вольны час, а ў лагеры дзень пралятае як адна хвіліна.

Запісала Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

←«Нашей вины нет никакой»: после перерасчета жировок в пользу «Гомельэнерго» вынесено уже 6 решений суда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика