Мядзведзь на Целяханшчыне – не чуткі...

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное
Мядзведзь на Целяханшчыне – не чуткі...

 Яшчэ напачатку чэрвеня ў населеных пунктах Целяханшчыны распаўсюдзілася інфармацыя: у іх лясах з’явіўся мядзведзь. Канкрэтнай інфармацыі на той момант было мала, але вось прайшлі дажджы, сталі лепш відаць сляды на зямлі – і інфармацыя пацвердзілася: сапраўды ў лясах у межах Целяханскага і Рэчкаўскага сельсаветаў з’явіўся мядзведзь.


Як паведамляюць старшыня Рэчкаўскага сельсавета Ганна Латышэвіч і кіраўнік ЛПГ “Выганаўскае” Уладзімір Загароўскі, ужо некалькі людзей бачылі і самога бурага мядзведзя, і сляды яго. Таму аматарам збору грыбоў і ягад трэба быць асцярожнымі. Хаця такі звер у нашых лясах не затрымліваецца, спецыялісты Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” лічаць, што хутчэй за ўсё гэта “транзітны” мядзведзь з Налібоцкай пушчы або Палескага радыяцыйнага запаведніка. Калі ён затрымаецца, то не выключана, што стане тут пастаянным жыхаром. Нагадаем, што на тэрыторыі Беларусі мядзведзь мае статус ахоўнага віду і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр ГОРБАЧ.

←Burberry за год уничтожила непроданную продукцию на 32 млн евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика