Навальніца паказала свой нораў

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное
Навальніца паказала свой нораў

...А палове дзясятай вечара 17 ліпеня над Івацэвічамі разбушавалася навальніца. 

На гэты раз не абышлося без наступстваў: удар маланкі прыйшоўся ў дом жыхароў Івацэвічаў па вуліцы Чарткова. Па словах гаспадара дома, удар маланкі быў аглушальным, нечым падобным да стрэлу гарматы. Адбылося ўзгаранне драўляных канструкцый перакрыцця першага паверху, загарэлася электраправодка… Гаспадар не разгубіўся, выклікаў выратавальнікаў.

Аператыўная работа пажарнікаў не дала разгарэцца вялікаму пажару. Усяго агнём было пашкоджана невялікая частка даху і перакрыццяў. Ды і вынік тушэння – вылітай вады – мае не самыя прыемныя наступствы…

У гарадах насельніцтва адчувае сябе больш бяспечна падчас навальніцы, маўляў, тут многа ёсць высокіх збудаванняў, куды маланка хутчэй трапіць. Таму падчас навальніцы працуюць у нас тэлевізары і іншая бытавая тэхніка. Але, як бачна, нішто не можа прадказаць тое месца, куды ўдарыць магутны электрычны разрад з неба. Яшчэ толькі палова лета, пасля працяглай засухі ці не надыходзіць перыяд дажджоў і навальніц. То будзем больш абачлівымі. Беражонага і Бог беражэ…
Наш кар.
←Burberry за год уничтожила непроданную продукцию на 32 млн евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика