Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

14-19 жніўня ў Бычках - на радзіме Васіля Быкава - пройдзе моладзевы летнік «Брэнд беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка ўдзельнікі: 1. Будуць мець сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі; 2. Займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі; 3. Прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры; 4. Будуць мець магчымасць адпаmчыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: BelovABelyj@gmail.com

←17 июля – день рождения Шумилинского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика