17 июля – день рождения Шумилинского района

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное

17 июля – день рождения Шумилинского района
З днём нараджэння, наша малая радзіма – Шумілінскі край!

17 ліпеня 1924 года, 94 гады таму, быў заснаваны Шумілінскі раён. Наш Шумілінскі край мае сваю цікавую, багатую на розныя падзеі гісторыю. Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашых дзедаў і бацькоў. Жыхары Шуміліншчыны актыўна ўключыліся ў калектывізацыю, самаахвярна ўсталі на абарону сваёй роднай зямлі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, аддана працавалі пасля ваеннага ліхалецця, адраджаючы  з руін прадпрыемствы раёна.
Дарагія землякі!
Мы ганарымся сваёй гісторыка-культурнай спадчынай, маляўнічай прыгажосцю куткоў прыроды нашага раёна, цудоўнымі людзьмі, якія жывуць і працуюць у раёне і славяць нашу шумілінскую зямлю. Кожны чалавек заслугоўвае словы вялікай удзячнасці за працу, за любоў і клопат, укладзеныя ў развіццё эканомікі нашага раёна, за прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.
Паважаныя жыхары раёна!
Ад усёй душы прыміце шчырыя віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, добрага настрою, поспехаў і ўдачы ў працы і вучобе, шчасця і дабрабыту, дабра і згоды ў сем’ях, спакою і міру ў грамадстве!
Паважайце свой родны край! Няхай у нашым родным доме заўсёды будзе ўтульна і камфортна.
З днём нараджэння, наша малая радзіма – Шумілінскі край!
Раённы выканаўчы камітэт.              Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.

←Принцесса Евгения приглашает на свою свадьбу всех желающих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика