Сэрвісны цэнтр Шаркаўшчынскага вузла электрасувязі знаходзіцца па новым адрасе

Источник материала:  
19.07.2018 — Разное
Сэрвісны цэнтр Шаркаўшчынскага вузла электрасувязі знаходзіцца па новым адрасе

спецыялісты сэрвіснага цэнтра Марыя Сіповіч і Віктар Трапачка разам з начальнікам Яўгенам Бялевічам

Шмат год сэрвісны цэнтр Шаркаўшчынскага вузла электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрычнай сувязі размяшчаўся на першым паверсе ўчастка паштовай сувязі. З 4 ліпеня сэрвісны цэнтр знаходзіцца па адрасе: г. п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 8.

— Гэты пераезд быў намі запланаваны менавіта на сёлетні год, — патлумачыў нам начальнік Шаркаўшчынскага вузла электрасувязі Яўгеній Бялевіч. — У будынку, дзе размяшчаецца наша ўстанова, праведзены рамонт, закуплена адпаведнае абсталяванне і мэбля для спецыялістаў сэрвіснага цэнтра. Да таго ж, да паслуг кліентаў у зале чакання маюцца канапы, тэлевізар, дзіцячы куток. Цяпер кожны з наведвальнікаў мае магчымасць на месцы атрымаць інфармацыю пра ўвесь спектр паслуг, які сваім кліентам прадастаўляе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белтэлекам”.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика