Фотарэпартаж з канцертаў да Дня вызвалення

Источник материала:  
16.07.2018 — Разное
>   У мінулую суботу, 14 ліпеня, Пінск адзначыў 74-ю гадавіну з Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і кампанія «Белтэлекам» падрыхтавалі канцэрты з удзелам папулярных беларускіх артыстаў.

  Варта адзначыць, што нават час ад часу неспрыяльнае надвор’е не перашкодзіла пінчукам прыйсці на свята. Абыякавых гледачоў не было. Цудоўная музыка і песні толькі спрыялі добраму настрою.









Пінчанка Вольга Кучынская выступае ў складзе поп-гурта "ByCity"

 Удзельнік акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы - разам!» папулярны беларускі спявак Аляксей ХЛЯСТОЎ апошні раз быў у Пінску больш за пятнаццаць гадоў таму назад. Ён адзначыў, што ўдзячны гэтай акцыі за магчымасць зноў пабываць у сталіцы Палесся.







  Народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард ХАНОК нагадаў пінчукам знакамітую музыку напісаную ім. Да таго ж некалькі песен ён праспяваў разам з гасцямі.







  Падымалі настрой гараджанам і фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі».













  Брэсцкі малады гурт «Muzzart» пацешыў не толькі аўтарскімі кампазіцыямі, але і знакамітымі хітамі ў сваёй інтэрпрэтацыі.










  Рок-гурт «Nizkiz» быў сустрэты юнымі пінчукамі на ўра. Многія з іх аказаліся вялікімі паклоннікамі гурту, а самі выканаўцы сказалі, што да такой цёплай публікі гатовы прыехаць з «сольнікам».










  Cаліст гурта «Без білета» Віталь Артыст узгадаў, што некалькі гадоў таму назад яны павінны былі выступаць у Пінску, але не склалася. З таго часу ён хацеў пабываць у нашым горадзе і расчараваўся. Абыякавых людзей, якіх не закранулі б песні «Без білета», не было. Светлыя і эмацыйянальныя кампазіцыі, якія хочацца спяваць і танчыць пад іх.









Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фото аўтара

←Брызги шампанского и танцы на столе. Футболисты сборной Франции ворвались на пресс-конференцию тренера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика