У Маладзечанскім раёне танулі дзве школьніцы, выратавалі толькі адну
16.07.2018 10:17
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Маладзечанскім раёне танулі дзве школьніцы (ва ўзросце 14 і 12 гадоў), выратавалі толькі адну. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 15 ліпеня ў вадаёме каля вёскі Путнікі. Крыкі пачулі відавочцы, якія здолелі выцягнуць з вады адну з дзяўчынак. Яе шпіталізавалі ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бальніцу.
Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, на месца прыязджалі ратавальнікі, якія ў трох метрах ад берагу знайшлі цела другой школьніцы (12-гадовай). Медыкі канстатавалі смерць дзяўчынкі. Адзначаецца, што школьніцы купаліся без суправаджэння дарослых.