Люстрадзён на сёньня
15 ліпеня 1898 г. у сяле Андросава Дзмітрыеўскага павета Курскай губерні (цяпер Жалезнагорскі раён Курскай вобласці) нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (1943 г.) КУЗНЯЦОЎ Уладзімір Сцяпанавіч.
Дабравольцам уступіў у Чырвоную армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Пасля кароткатэрміновых курсаў чырвоных камандзіраў накіраваны на Паўднёва-Усходні фронт, дзе прымаў удзел у барацьбе з белагвардзейцамі. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 04.06.1940 г. № 945 прысвоена званне генерал-маёра.
З 20.07.1940 г. па 19.11.1941 г. камандзір 39-я стралковай Ціхаакіянскай Чырванасцяжнай дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандуючы дывізіяй, затым корпусам, удзельнічаў у абароне Рагачова, у баях пад Масквой, на Арлоўска-Курскай дузе, у Беларускай наступальный аперацыі. 14.07.1944 г. 40-ы стралковы корпус удзельнічаў у баях за вызваленне Ваўкавыска.
Часці 40-га стралковага корпуса пад камандаваннем Кузняцова раніцай 14 ліпеня ўварваліся ў Ваўкавыск і пасля цяжкіх вулічных баёў авалодалі ім. Заняцце Ваўкавыска мела выключна важнае значэнне для развіцця наступальных дзеянняў войскаў 2-га Беларускага фронту.
Удзельнік вызвалення Польшчы і штурму Берліна.
Пасля вайны да 1958 г. працягваў ваенную службу. Пасля сканчэньня ваеннай службы вёў вялікую грамадскую работу, абіраўся дэпутатам Таджыкскай ССР. Памёр 04.08.1979 г.
Імем Кузняцова названа вуліца ў Ваўкавыску, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музем імя П.І.Баграціёна экспануюцца яго франтавы кіцель, матэрыялы аб генерале, аб баявых дзеяннях стралковага корпуса, якім ён камандаваў. 28.06.1978 г. Кузняцову прысвоена ганаровае званне грамадзяніна Ваўкавыска.