Жыхар Ліды знайшоў падбярозавік вагой 840 граммаў

Источник материала:  
14.07.2018 — Разное

Жыхар Ліды знайшоў падбярозавік вагой 840 граммаў
І няхай гавораць, што сёлета з-за засухі не варта чакаць грыбоў. А лідчанін Мікалай Ефімец, заўзяты аматар ціхага палявання, не верыў і не слухаў скептыкаў, слухаў сябе і, верны свайму хобі, накіраваўся ў лес. Як аказалася, нездарма. У яго быў усяго адзін трафей, але які! Падбярозавік вагой 840 грамаў!

Дома знаходка галавы сям'і зрабіла сенсацыю. Велізарны падбярозавік пад шырокім капелюшом, прытым абсалютна здаровы, паказалі сваякам, суседзям, сябрам... Жонка Мікалая Мікалаевіча Жанна Янаўна (менавіта ёй належала ініцыятыва прынесці трафей у рэдакцыю) кажа: «Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню!..»

Пытаннямі «Як?», «Дзе?», «Адкуль?» і іншымі, што тычацца знаходкі такога трафея, засыпалі самаго Мікалая Мікалаевіча...

– Знайшоў яго ў лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна – рос у траве пад бярозамі. Здзівіўся, не паверыў сваім вачам, – распавядае лідчанін.

Падбярозавік быў адзіным у кошыку грыбніка. Больш ні аднаго грыба ён не знайшоў. Аднак пераканаўся: раз вырас у лесе такі цуда-падбярозавік, можна спадзявацца, што ёсць і іншыя. Няхай у гэтым годзе і няшмат, але – ёсць.

Дык ці не пара на ціхае паляванне, за сваімі трафеямі?! А раптам каго-небудзь з нас лес таксама здзівіць?

←Суд присяжных США обвинил 12 российских разведчиков во вмешательстве в президентские выборы 2016 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика