У Быхаве гарэў інтэрнат, 20 чалавек эвакуявалі

Источник материала:  
14.07.2018 12:57 — Разное
У Быхаве гарэў інтэрнат, 20 чалавек эвакуявалі
Фота: МНС

У Быхаве гарэў інтэрнат ПМК-247. Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося 13 ліпеня ў першай палове дня ў чатырохпавярховым будынку па вуліцы Леніна. Пажар пачаўся ў жылым пакоі, які значна пашкоджаны агнём. Ніхто не пацярпеў. На час ліквідацыі пажару з будынка эвакуявалі 20 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Прычынай здарэння магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У той самы дзень моцны пажар адбыўся ў вёсцы Славені Шклоўскага раёна. Там гарэў дом, загінула гаспадыня 1931 года нараджэння. Пажарныя ўратавалі дваіх чалавек, якіх затым шпіталізавалі з апёкамі 15-18% цела.

 

 

←На проспекте Независимости в Минске легковушка насмерть сбила мужчину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика