У Мінску на вуліцы Кірава затапіла пад’езд у жылым доме
13.07.2018 20:00
—
Разное
Фота: МНС
Моцная залева, якая прайшла сёння па абедзе ў Мінску, стала прычынай патопу ў пад’ездзе жылога дома па вуліцы Кірава. Як паведамляе сталічнае гарадское ўпраўленне МНС у сваім Твітэры, гэта здарылася ў доме №23. Цяпер у гэтым доме робяць капітальны рамонт і насціл, усталяваны да пад’езда, мог не вытрываць моцнага дажджу.
На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС і адпампавалі ваду.