Жанчына патраціла грошы сужыцеля, тады ён збіў яе палкай да смерці

Источник материала:  
13.07.2018 16:27 — Разное
Жанчына патраціла грошы сужыцеля, тады ён збіў яе палкай да смерці
Здымак з архіву. Фота: http://novayagazeta-ug.ru

Жанчына патраціла грошы сужыцеля, тады ён збіў яе палкай да смерці. Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна. 57-гадовы вясковец затрыманы.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, мужчына сам выклікаў медыкаў, а яны ўжо патэлефанавалі ў міліцыю. Па словах вяскоўца, які працуе прыбіральшчыкам на мясцовым прадпрыемстве, уначы 12 ліпеня ён заўважыў, што яго сужыцелька нежывая. Ужо пасля на допыце мужчына прызнаецца, што напярэдадні яна не спытала дазволу, узяла яго грошы і патраціла іх. Увечары гаспадар дома гэта заўважыў, раззлаваўся і збіў 58-гадовую жанчыну палкай. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна і памерла ўначы.

Крымінальную справу распачалі па факце наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці жанчыны.

←YouTube закрывает каналы, которые продвигают сервис игровых трансляций Twitch

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика