Дзень роднага горада адзначылі ў лагеры “Алые паруса”
У дзень, прысвечаны 515-годдзю Смаргоні, выхаванцаў лагера “Алые паруса” сярэдняй школы №3 чакалі цікавыя мерапрыемствы: гульня-падарожжа “Смаргонь – мая малая радзіма”, конкурс малюнкаў “Малюем малую радзіму”. Спявалі песні, вадзілі карагоды.
Для выхаванцаў другой змены лагера “Алые паруса” ў рамках тэматычнага дня “Дзень роднага горада” была арганізавана тэатралізаваная экскурсія «Шляхамі кірмашовымі», якая адбылася ва ўстанове культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”. Дзецям расказалі пра выраб фірмовых «абваранкаў», якія гаспадыні прадавалі ад Смаргоні да Гдыні. Удзельнікам падарожжа было прапанавана прыехаць на кірмаш праз славутае Крэва да гасціннай Смаргоні. Дзеці пабывалі на смаргонскім кірмашы, убачылі разнастайныя тавары, якія былі традыцыйнымі на беларускіх кірмашах. Гаспадыня-бараначніца пазнаёміла з сакрэтам прыгатавання смаргонскіх “абваранкаў”. Павадыр расказаў пра славутую “мядзведжую акадэмію” і прадставіў вучня-мядзведзя. Падарожнікі з задавальненнем удзельнічалі ў гульні “Катанне абаранка”. А напрыканцы дзяцей чакалі смачныя пачастункі.
Мы вельмі ўдзячны супрацоўнікам музея, дзякуючы якім трапілі ў гэтае неверагоднае месца. Для нашых дзяцей знаходжанне тут падарыла велізарную радасць і задавальненне, станоўча паўплывала на іх.
Ларыса КІРЫЧЭНКА, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №3 г. Смаргоні.