У гомельскай “маласямейцы” адбыўся выбух, адзін чалавек пацярпеў

Источник материала:  
12.07.2018 09:23 — Разное
У гомельскай “маласямейцы” адбыўся выбух, адзін чалавек пацярпеў
Фота: progomel.by

У Гомелі ўзарвалася кватэра ў адной з “маласямеек” па вуліцы Мінскай. Як паведамляе progomel.by, здарэнне адбылося 11 ліпеня ў першай палове дня. Жыхары суседніх дамоў пачулі гук, падобны да выбуха, а тады заўважылі, што ў доме №18 у кватэры на 5-м паверсе выбіла акно. З акна выглядаў мужчына і крычаў мінакам, каб яго ўратавалі.

На месца здарэння прыбылі выратавальнікі і знайшлі пацярпелага — мужчыну шпіталізавалі, пра характар яго траўмаў не паведамляецца. Прычынай выбуху была газава-паветраная ўспышка, якая не дала ўзгарання, а гэта мінімізавала шкоду.

←Сервис YouTube TV «упал» на 40 минут во время трансляции полуфинала ЧМ-2018

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика