Шаркаўшчына — фарбамі юных мастакоў. Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прызы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»
У Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прэмію раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Удзельнікамі конкурсу сталі юныя шаркаўчане – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў. Напярэдадні ўрачыстасці, прысвечанай 515-годдзю нашага гарадскога пасёлка, работы маленькіх мастакоў ацаніла кампетэнтнае журы, у складзе якога выступілі Валерый Інакенцьевіч Ан, Таццяна Генадзьеўна Гернат, Юрый Часлававіч Матуль, Ала Чаславаўна Рабіза, Жанна Леанідаўна Русак, Іна Мар’янаўна Шынкевіч, Андрэй Мечыслававіч Федуковіч.
Граматы і грашовыя прэміі пераможцам конкурсу ў дзень святкавання юбілею Шаркаўшчыны на сцэне раённага цэнтра культуры ўручыў старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан.
Ва ўзроставай катэгорыі да 10 год граматамі і грашовымі прэміямі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” ўзнагароджаны навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў:
Анастасія Каленцьева — навучэнка студыі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў;
Яна Смірнова – навучэнка 1 класа Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў;
Арына Рахоўская (1 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
Яна Аблажэвіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ).
Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 год ўзнагароджаны:
Глеб Шынкевіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
Аляксандра Рэўт (2 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў);
Кірыл Лагуноў (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ)
Ва ўзроставай катэгорыі звыш 12 год:
Ксенія Цімафеева (4 клас мастацкага аддзяленняШаркаўшчынскай ДШМ);
Анастасія Сомава (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ);
Кацярына Крыўка (5 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай ДШМ). Выстава творчых работ юных аўтараў была прадстаўлена 2 ліпеня на галоўнай урачыстасці года, а сам конкурс выклікаў вялікую цікавасць у дзяцей. Свае лепшыя малюнкі юныя мастакі прысвяцілі Году малой радзімы і 515-годдзю Шаркаўшчыны.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.