Маленькія фотамадэлі
Сталі вядомымі імёны пераможцаў фотаконкурсу “Я нарадзіўся!”, які стартаваў 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей.
Ініцыятары конкурсу, а гэта аддзел ЗАГС райвыканкама, раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей, падлічылі галасы, якія пакінулі падчас наведвання выставы свіслачане.
У галасаванні прынялі ўдзел 234 чалавекі, з іх 77 аддалі голас за Ксенію Шыманюк, якая нарадзілася ў студзені мінулага года, ашчаслівіўшы сваіх бацькоў Алега і Кацярыну.
За прыгажуню Паліну Пясняк прагаласавала і падтрымала яе бацькоў Аляксандра і Вольгу 56 чалавек.
І 43 голасы былі аддадзены Яўгеніі Харчанка – дачцэ Віктара і Алесі.
Усе тры прыгажуні атрымаюць памятныя падарункі ад арганізатараў фотаконкурсу. А самая актыўная матуля Анастасія Сычэўнік са сваёй дачкой Марыяй ад раённай арганізацыі ГА БСЖ атрымалі падпіску на жаночы часопіс “Алеся”.
Алена КЕДЗІК.
Фота аўтара.