Фотапраект «Вось мы якія!»

Источник материала:  
11.07.2018 — Разное

Лепшага памочніка, чым 4-гадовы Данііл Кобзар, уявіць сабе цяжка: працаваць разам з дарослымі — любімая справа хлапчука. Тату Мікіту і дзядулю Аляксандру дапамагае рамантаваць тэхніку ў гаражы — у юнага механіка нават ёсць свой набор інструментаў. З мамай Ганнай увішна і з вялікім задавальненнем палівае грады на дачы — расце сапраўдны мужчына! А яшчэ Данік заўсёды па-свойму клапоціцца пра малодшага браціка Славіка: калі атрымлівае гасцінец, абавязкова пакіне пачаставацца.

Фотапраект  «Вось мы якія!»

Нядаўна ў жыцці Данііла адбылася цікавая падзея. Ён пабываў на відовішчным мерапрыемстве — мотакросе, дзе каля матацыкла хлапчука і сфатаграфавалі. Вось гэта машына, аж дух займае! Хіба не шчасце дакрануцца да двуколай мары, а яшчэ лепш — пасядзець за рулём “жалезнага тура”? Тады ж Данік разам з бацькамі ўпершыню пакатаўся на верталёце. Уражанні проста зашкальвалі!

Наш маленькі сябра таксама вельмі любіць маляваць. Канечне, у яго пакуль не ўсё выразна выходзіць, аднак цяжкасці на творчым шляху толькі загартоўваюць характар. Галоўнае — верыць, што ўсё атрымаецца!

←Casual – практичный стиль в мужской одежде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика