Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”

Источник материала:  
10.07.2018 18:15 — Разное

Пад час святкавання 120-годдзя горада Ганцавiчы 7 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”, паведаміла карэспандэнту «СП» Ала Хваль, дырэктар установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Выданне расказвае пра людзей, якіх ужо няма побач з намі, але сваёй працай і жыццёвым прыкладам яны пакінулі добры след на зямлі. Пад вокладкай зборніка сабраны замалёўкі, напісаныя бібліятэкарамі раёна. На працягу мінулага года яны друкаваліся на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”.

Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”



На мерапрыемстве размова вялася пра таленавітага трэнера Івана Міхайлавіча Турко, доктара-акушэра Марыю Вікенцьеўну Крывянок, настаўніка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Піліпаўну Шыпалаву. У гэты дзень невялічкая зала бібліятэкі была напоўнена хвалюючымі ўспамінамі аб добра вядомых і паважаных у горадзе людзях. Шмат шчырых слоў у адрас галоўных герояў вычарыны выказалі іх родныя, калегі па працы, вучні і проста знаёмыя людзі.

Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры, а на заканчэнне сустрэчы — госці ўсе разам праспявалі песню з кінафільма “Весна на Заречной улице”.

←На ўсе 100!.. У Лідзе сёння ўрачыста ўручылі стабальныя сертыфікаты па выніках ЦТ (фота)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика