У бліжэйшыя дні на тэрыторыі раёна чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, магчымы кароткачасовыя дажджы.
Сёння, 10 ліпеня, дзённая тэмпература будзе складаць +23…+24 °С, начная — да +17 °С. Невялікі вецер і без ападкаў.
11 ліпеня, у сераду, метэаролагі таксама абяцаюць цёплыню: удзень да 25 градусаў са знакам “+”, наччу паветра прагрэецца на адзін градус больш за папярэдні дзень і дасягне 18 градусаў вышэй за нуль. На працягу дня магчымы невялікі дождж.
У чацвер, 12 ліпеня, метэаролагі прагназуюць жыхарам Нясвіжчыны больш пахмурнае надвор’е, кароткачасовыя дажджы, але тыя ж +23…+25 °С удзень і +17…+18 °С — ноччу. Паўночна-ўсходні вецер будзе ў межах 3,5 метра за секунду.
У пятніцу — дажджы і суцэльная воблачнасць, удзень — да 22 градусаў цяпла, ноччу паветра прагрэецца да 16 °С.
“НН”.