Атрымалі званне «Чалавек года»

Источник материала:  
09.07.2018 — Разное

Атрымалі званне «Чалавек года»
Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Гомелі ўшанавалі ўладальнікаў ганаровага звання «Чалавек года». Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва вобласці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты грамадскіх арганізацый. Хойніцкі раён прадстаўляла дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай.


Атрымалі званне «Чалавек года»
У холе абласнога грамадска-культурнага цэнтра размясцілася выстаўка, прысвечаная Году малой радзімы. Кожны раён вобласці прадставіў свае брэнды. Хойнікшчына не толькі прэзентавала, але і частавала гасцей выпечкай – грыбкамі, якія і сталі брэндам нашага раёна.

Атрымалі званне «Чалавек года»
Па традыцыі на ўрачыстым сходзе былі абвешчаны ўладальнікі ганаровага звання «Чалавек года». Яно прысуджаецца за высокія дасягненні ў працы, творчы падыход і адданасць справе. Як паведамляецца на сайце «ГП», у намінацыі «Служу Айчыне» чалавекам года прызнаны начальнік УУС аблвыканкама Уладзімір Захарчук. Як «Майстар» адзначана аператар машыннага даення СВК «50 год Кастрычніка» Валянціна Рабянок. Званне «Лідэра» прысуджана дырэктару Мазырскага домабудаўнічага камбіната Аляксандру Собалеву. «Адкрыццём» года прызнана навучэнка аддзялення веславання на байдарках і каноэ філіяла «Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву» Мазырскага раёна Алена Ноздрава. У намінацыі «Прызванне» вызначылася выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г. Светлагорска Аксана Запатылак. «Кіраўніком» года названы дырэктар птушкафабрыкі «Рассвет» Рафік Гаджыеў. У намінацыі «Чалавек на зямлі» адзначаны дырэктар прадпрыемства «Мазыртэхсервіс» Аляксей Баранаў. Імёны лаўрэатаў занесены ў кнігу «Чалавек года Гомельшчыны», ім уручаны дыпломы.

Атрымалі званне «Чалавек года»
Урачысты сход упрыгожыў святочны канцэрт «Ад усяго сэрца – малой радзіме» артыстаў мастацкай самадзейнасці вобласці.

Вольга БЕЛАШ.
Фота «ГП».

←PayPal будет тратить $3 млрд в год на поглощение новых компаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика