У Мінску затрымалі мужчыну, які падпаліў тры машыны і раскідаў курыныя тушкі

Источник материала:  
09.07.2018 10:10 — Разное
У Мінску затрымалі мужчыну, які падпаліў тры машыны і раскідаў курыныя тушкі
Фота: http://guvd.gov.by

У Мінску затрымалі мужчыну, які ўначы 7 ліпеня на вуліцы Амельянюка падпаліў тры аўтамабілі і раскідаў каля іх курыныя тушкі, свіныя вушы, языкі, доларавыя купюры і разліў чырвоную фарбу. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчыне 38 гадоў, ён нідзе не працуе. Матывы яго ўчынку высвятляюцца. Раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле "Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці".

←Virtual excursion in English «Radun — the center of the Jewish spiritual heritage»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика